Серафім (Беланожка)
Епіскап Серафім | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Царква | Беларускі Экзархат Рускай праваслаўнай царквы | ||||||
Папярэднік | Пётр (Карпусюк), Сафроній (Юшчук) (ч/к) |
||||||
|
|||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | дыякан, прэсвітар, hierodeacon, іераманах, архімандрыт | ||||||
Месца працы | |||||||
Імя пры нараджэнні | Аляксей Дзмітрыевіч Беланожка | ||||||
Нараджэнне |
5 верасня 1973 (51 год) Свярдлоўск, РСФСР |
||||||
Прыняцце свяшчэннага сану | 14 снежня 2003 | ||||||
Прыняцце манаства | 10 верасня 2003 | ||||||
Епіскапская хіратонія | 24 красавіка 2007 | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Епіскап Серафім (свецкае імя Аляксей Дзмітрыевіч Беланожка; нарадзіўся 5 верасня 1973, Екацярынбург, Расія) — беларускі праваслаўны дзеяч, епіскап.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З сям'і вайскоўца. У 1986 сям'я пераехала ў Бабруйск. У 1990—1994 вучыўся ў Мінскай духоўнай семінарыі, якую скончыў, абараніўшы дыплом на тэму «Пастырскія пасланні святога апостала Паўла».
У 1999 з адзнакай скончыў багаслоўскі факультэт Фесаланікійскага ўніверсітэта імя Арыстоцеля (Грэцыя). У 1999—2000 праходзіў стажыроўку на багаслоўскім факультэце Цюбінгенскага ўніверсітэта (Германія).
У 2000 прызначаны выкладчыкам Свяшчэннага Пісання Новага Запавету Мінскай духоўнай семінарыі. У 2000—2004 — выкладчык, затым старшы выкладчык кафедры багаслоўя і гісторыі Царквы факультэта тэалогіі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Мінска; прызначаны памочнікам дэкана.
У 2001 скончыў Мінскую духоўную акадэмію з навуковай ступенню кандыдата багаслоўя, абараніўшы дысертацыю на тэму «Вучэнне святога апостала Паўла аб стаўленні чалавека да тварнога свету». З 2001 — выкладчык на кафедры візанталогіі Мінскай духоўнай акадэміі. У 2002 вывучаў англійскую мову ў Бірмінгемскім універсітэце (Вялікабрытанія).
10 верасня 2003 мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам пастрыжаны ў мантыю з імем Серафім у гонар Серафіма Сароўскага ў саборы Успенскага Жыровіцкага манастыра. Пасвечаны ў іерадыякана 24 кастрычніка 2003, у іераманаха — 14 снежня 2003.
У 2004 прызначаны першым прарэктарам Інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта; дацэнт кафедры Біблеістыкі і царкоўна-практычных дысцыплін Інстытута тэалогіі БДУ.
22 красавіка 2007 прызначаны епіскапам Бабруйскім і Быхаўскім.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біяграфія Серафіма на рэгіянальным партале Бабруйска Архівавана 19 студзеня 2022. (руск.)
- Выпускнікі Мінскай духоўнай семінарыі
- Выпускнікі Мінскай духоўнай акадэміі
- Выкладчыкі Мінскай духоўнай семінарыі
- Выкладчыкі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта
- Выкладчыкі БДУ
- Нарадзіліся 5 верасня
- Нарадзіліся ў 1973 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Екацярынбургу
- Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
- Кавалеры ордэна прападобнай Ефрасінні Полацкай
- Узнагароджаныя медалём ордэна прападобнай Ефрасінні Полацкай
- Кавалеры ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага
- Кавалеры ордэна Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Епіскапы бабруйскія
- Епіскапы Беларускай праваслаўнай царквы